Волшебное царство детской книги

16 сакавіка у дзіцячым аддзеле бібліятэкі-філіяла №3 ў рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі прайшоў ранішнік «Волшебное царство детской книги».

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігіКожны год, вясной, святкуецца Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі — свята дзяцей і дарослых, свята бібліятэкараў, новых літаратурных адкрыццяў, сустрэч з цікавымі людзьмі. У рамках гэтага свята 16 сакавіка у дзіцячым аддзеле бібліятэкі-філіяла №3 прайшоў ранішнік «Волшебное царство детской книги».

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігіНа ўрачыстае адкрыццё Тыдня былі запрошаны артысты Тэатра Кнігі Полацкай гімназіі №2 пад кіраўніцтвам Катовіч Маргарыты Ўладзіміраўны. Удзельнікамі мерапрыемства былі вучні 8 “А” і 9 ”А” класаў СШ № 8. Вучні даведаліся пра тое, што першыя “кніжкіны імяніны” адбыліся ў 1943 годзе, свята доўжылася толькі адзін дзень.

Зараз гэта свята праходзіць цэлы тыдзень. Штодня адбываюцца цікавыя падзеі: арганізоўваюцца літаратурныя віктарыны, конкурсы, кніжныя выставы, вясёлыя прадстаўленні. Таксама і нашы госці з задавальненнем паглядзелі спектакль «Классный журнал», які ім прадставілі артысты Тэатра Кнігі. У ходзе мерапрыемства гучала музыка, было многа смеху і радасці.

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігіНапрыканцы ранішніка вучні напісалі на паветраных шарах свае пажаданні бібліятэцы. Школьнікі пажадалі бібліятэкарам поспехаў, пабольш чытачоў і добрага настрою! На памяць аб сустрэчы кожны атрымаў закладку-візітку  нашай бібліятэкі.

Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий