«Гуканне вясны» в клубе «Экоша»
15 сакавіка ў дзіцячай бібліятэцы імя Л. Талстога хлопчыкі і дзяўчынкі экалагічнага клуба “Экоша” прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве “Ой, вясна-маці, хадзі к нам гуляці”.
Гуканне вясны – язычніцкае свята, якое адзначалася ў дахрысціянскія часы на пачатку года, з першага сакавіцкага дня, менавіта таму бібліятэкарь Чыгунова М. П. пазнаёміла вучняў СШ № 10 3 “А” класа з рытуаламі, абрадамі і гульнямі гэтага незвычайнага святкавання.
Гучалі смех і жарты, дзеці спявалі песні-вяснянкі: “Вясна-красна…”, “Падай, Божа, ключык…”, “Уж, вы, сарокі-жаваронкі…” і інш. Вадзілі карагоды і чыталі вершы, ў якіх звярталіся да сонейка і яго жыватворнай сілы.
У ходзе мерапрыемства бібліятэкарь разам з экашатамі зрабіла са старых паштовак птушак, каб упрыгожыць свае пакоі, ці падарыць сябрам. Акрая таго, дзеці даведаліся аб сялянскіх павер’ях, прыкметах, прыказках і прымаўках, прысвечаных вясне і пазнаеміліся з кнігамі, у якіх усе гэта можна знайсці.