“Прачытаем. Абмяркуем. Паспрачаемся”

14 сакавіка ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі-філіяла №3 імя Янкі Купалы ў рамках творчай праграмы па папулярызацыі беларускай кнігі “Далучыць да роднага слова” прайшла літаратурная гадзіна “Прачытаем. Абмяркуем. Паспрачаемся” (да 85-годдзя з дня нараджэння Паўла Місько). На ёй прысутнічалі вучні СШ №6, 5 “А” класа.

Літаратурная гадзіна “Прачытаем. Абмяркуем. Паспрачаемся”Павел Місько – беларускі пісьменнік, празаік, паэт, публіцыст, перакладчык. У яго творах шмат займальных сюжэтаў, цікавых і вясёлых прыгод, з майстэрствам выкарыстаны элементы казкі. Кнігі П. Місько вучаць спагадзе, сяброўству, справядлівасці, узаемадапамозе, дапамагаюць пазнаць свет дабрыні і прыгажосці. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар Ляўшыцкая І. П. расказала вучням пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, пазнаёміла з яго кнігамі “Прыгоды Бульбобаў”, “Эрпіды на планеце Зямля”, “Навасёлы”, “Грот афаліны” і інш. Дзеці сталі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства. З вялікім задавальненнем пагулялі ў гульні “Складзі сказы”, “Слова заплутала”, “Героі любімых кніг” па творах П. Місько. Затым паслухалі яго вершы, разгадалі крыжаванку “Запішы словы”.

Літаратурная гадзіна “Прачытаем. Абмяркуем. Паспрачаемся”Весела і цікава прайшоў конкурс “Хто хутчэй?” па казках П. Місько “Старамодны заяц”, “Сарока і Дзяцел”. У канцы мерапрыемства дзеці абмеркавалі пытанні  па аповесці П. Місько “Эрпіды на планеце Зямля”. Да літаратурнай гадзіны была аформлена кніжная выстава “Гартайце, чытайце – свет пазнавайце”.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий