Паэтычная гадзіна «Усе пачынаецца з любві»
9 сакавіка ў дзіцячай бібліятэцы ім. Л. Талстога прайшла паэтычная гадзіна «Усе пачынаецца з любві».
На сустрэчу з навучэнцамі 9 «А» класса СШ №10 былі запрошаны паэты полацкага літаратурнага аб’яднання «Наддзвінне» — Мікалай Балдоўскі, Пятро Буганаў, Феакціст Фядотаў, Уладзімір Куц і Дзмітрый Маскаленка.
Спачатку бібліятэкар Сідарэнка Л. У. коратка распавядала гісторыю стварэння аб’яднання «Наддзвінне» і прадставіла паэтаў, якія прысутнічалі на мерапрыемстве. Затым выступалі самі паэты, чыталі свае вершы, а Дзмітрый Маскаленка выканаў некалькі песен.
Напрыканцы мерапрыемства Мікалай Балдоўскі выканаў сваю песню «Еўфрасіння». Паэтычная гадзіна прайшла вельмі цяпло, дзеці былі актыўны, задавалі шмат пытанняў і з задавальненнем фатаграфаваліся з паэтамі.