Майстар-клас «Подарок от души»

2 сакавіка. У многіх краінах свету адзначаюць “8 сакавіка” — гэта міжнароднае свята прыгажосці, мудрасці і жаноцкасці. У гэты дзень віншуюць усіх жанчын, а самы лепшы падарунак, як усім вядома, — гэта той, які зроблены сваімі рукамі.

Майстар-клас "Подарок от души"Напярэдадні свята ў ЦКРА і Р у рамках праграмы «Лучик доброты» быў праведзены майстар-клас для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя «Подарок от души».

Майстар-клас "Подарок от души"Маленькія ўдзельнікі зрабілі  ў падарунак сваім мамам і бабулям святочную паштоўку:  аплікацыю на кардоне з каляровай паперы і сурвэткі. Сумесныя творчыя заняткі вучаць уменню бачыць і ствараць прыгожыя рэчы сваімі рукамі. Гэта з’яўляецца яшчэ адным важным крокам да рэабілітацыі дзяцей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. У час работы дзеці з задавальненнем распавядалі пра сваіх мам: “Мама заўсёды побач!”, “Мама умее не толькі есці прыгатаваць, але і прыгожа пяе!”, “Мама заўсёды мне чытае казку на нач” і г.д. У канцы мерапрыемства выхаванцам ЦКРА і Р, якія самі не могуць прыйсці ў бібліятэку,  былі пакінуты кнігі.

Майстар-клас "Подарок от души"Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий