Вандроўкі з У. І. Ягоўдзікам

25 лютага ў бібліятэцы-філіяле № 8 для вучняў 4 “Г” класа СШ № 16 быў праведзены літаратурны вечар “Вандроўкі з У. І. Ягоўдзікам”, прысвечаны 60-годдзю з дня нараджэння.

Вандроўкі з У. І. ЯгоўдзікамНа мерапрыемстве прысутнічалі вучні с/ш 16, 4 “Г” класа, 21 чалавек. У. І Ягойдзік – вядомы беларускі пісьменнік, аўтар многіх пазнавальных кніг, шчыры абаронца ўсяго жывога на зямлі. Дзяцей чакалі “Займальныя вандроўкі са звярамі і птушкамі” па кнізе “Лясныя таямніцы”. Кніга напісана для дзяцей, цікава, займальна, даступна, мае проста фантастычныя фотаздымкі. Дзеці сустрэліся з рознымі звярамі, птушкамі беларускіх лясоў на старонках кнігі, з цікавасцю ўдзельнічалі ў віктарыне. Прэзентацыя толькі ўзмацніла ўражанне ад кнігі.mПазнаёміліся дзеці і з кнігай “Год-карагод”. Піша Ягойдзік і пра птушак, і пра расліны, і пра дрэвы. Шмат цікавага даведаліся і пра кветкі, і пра ягады, і пра грыбы. Дзяцей чакала і забаўляльная праграма, у якой удзельнічалі ўсе жадаючыя:

  • дапішы параўнанні;
  • зялёныя загадкі;
  • конкурс красвордаў.

“Шлях Рагвалода” – так называецца яшчэ адна кніга на гістарычную тэму, прысвечаную нашаму мінуламу. У кнізе размешчаны “Аповесць пра князёўну Рагнеду”, “Аповесць пра Ўсяслава Чарадзея”. Вандроўкі з У. І. ЯгоўдзікамДзеці падзяліліся ўражаннямі ад кніг Ягоўдзіка, задумаліся над пытаннем, чаму вучаць яго творы. Кнігі пісьменніка – гэта зварот да ўсіх, каб кожны і ўсе мы разам навучыліся шанаваць і берагчы родную прыроду штодзённа і з адказнасцю. Тады прырода яшчэ не раз здзівіць, падорыць шмат запамінальных сустрэч, калі мы да яе будзем ставіцца спагадліва, з дабром.

Адказны: Глушкова Т. А.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий