Дзень нараджэння Вільгельма Грыма

24 лютага споўнілася 230 гадоў з дня нараджэння нямецкага пісьменніка Вільгельма Грыма. У дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы да гэтай юбілейнай даты была падрыхтавана і праведзена гульня-падарожжа «Знакаміты казачнік».

Прысутнічалі вучні 4 «А» класа СШ №8. Падарожжа пачалося са станцыі «Жылі-былі …», на якой дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй вядомага пісьменніка. Вільгельм разам са старэйшым братам Якабам вучыўся ва ўніверсітэце і атрымаў прафесію юрыста. Папрацаваўшы нейкі час па спецыяльнасці, браты зразумелі, што ім падабаецца займацца літаратурай. Каб быць бліжэй да кніг, Якаб уладкаваўся працаваць бібліятэкарам і прыцягнуў да сваёй любімай справы Вільгельма.

Дзень нараджэння Вільгельма ГрымаЯны заняліся збіраннем і запісваннем казак, а затым выдалі зборнік «Дзіцячыя і сямейныя казкі». Дзякуючы яму, браты сталі вядомымі ў свеце. На станцыі «Пачынаем казкі чытаць» вучням трэба было па пачатку казкі вызначыць яе назву. Прыбыўшы на станцыю «Злаві слова», удзельнікі падарожжа адгадвалі, каму з казачных персанажаў належаць тыя ці іншыя словы. На станцыі «Што? Дзе? Калі?» вучні адказвалі на пытанні віктарыны. У канцы нашага падарожжа хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у конкурсе «Героі пераблыталіся». Вядучая называла персанажаў з розных казак, а слухачы выпраўлялі памылкі і давалі правільныя назвы. Дзеці паглядзелі прэзентацыю «Нямецкая дарога казак», з якой яны даведаліся аб турыстычным маршруце па гарадах і замках Германіі, якія звязаны з жыццём пісьменнікаў і героямі іх казак. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Дзіўныя гісторыі братоў Грым”. Напрыканцы гасцям быў паказаны мультфільм «Беласнежка». Адказная: Кукштэль І. Я.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий