Гадзіна мужнасці «Давялося ўраз пасталець…»
18 лютага ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы прайшла гадзіна мужнасці “Давялося ўраз пасталець…”. Яна была прысвечана 90-годдзю з дня нараджэння Зінаіды Партновай.
На мерапрыемстве прысутнічалі 25 вучняў 6“А” СШ № 6. Бібліятэкар Вышынская С. П. распавядала пра мужнасць і сілу волі гэтай дзяўчынкі, пра пакуты, якія ёй прыйшлося прайсці дзеля перамогі свайго народа. Кароткае жыццё гэтай гераічнай дзяўчынкі было прысвечана барацьбе з нямецка-фашыскімі захопнікамі ў тыле ворага. У чытальнай зале была аформлена выстава твораў, прысвечаных гэтай мужнай патрыётке.