День рождения Агнии Барто

17 лютага 2016 года споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння самай вядомай дзіцячай паэткі Агніі Львоўны Барто. Кнігі Агніі Львоўны – падарожжа ў краіну дзяцінства.

Адкрыеш кнігу, пачнеш чытаць і заўсёды ўсміхнешся і знойдзеш што-небудзь цікавае для сябе: і дарослы і дзіця. Яе творчасць заўсёды карысталася прызнаннем чытачоў. З нагоды гэтай знамянальнай даты ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі-філіяла № 3 адбыўся зарапад паэтычны “Уважаемые дети”, на якім прысутнічалі вучні СШ № 8, 3 “Г” класа.

110 со дня рождения Агнии Барто

У ходзе мерапрыемства гучала вясёлая музыка, вучні з цікавасцю паглядзелі электронную прэзентацыю, пры дапамозе якой вядучая пазнаёміла прысутных з біяграфіяй і творчасцю паэткі. Многія жадаючыя прачыталі вядомыя вершыкі на памяць такія, як “Помощница”, “Грузовик”, “Резиновая Зина”, “Бычок” и г. д. Была праведзена віктарына “Проще простого” па вершам Агніі Барто. Усе ўдзельнікі добра ведаюць творчасць паэткі, таму ўсе аказаліся пераможцамі і атрымалі салодкія прызы. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі азнаёміцца з кніжнай выставай «Думай, думай…и читай», на якой былі прадстаўлены многія творы Агніі Львоўны. У завяршэнні мерапрыемства маленькія чытачы з задавальненнем паглядзелі мультыплікацыйны фільм па вершу Агніі Львоўны Барто “Снягір”.

Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий