Мой горад — частiчка Радзімы

Краязнаўства — гэта любоў да роднага краю, веданне яго гісторыі, памяць нацыі, увасобленая ў кнігах, якія з’яўляюцца лепшым сродкам для перадачы памяці ад пакалення да пакалення.

Краеведение

У сучасны час прыйшло ўсведамленне таго, што ў бібліятэкі і кнігі ёсць мінулае, сучаснасць і будучыня, ёсць сваё месца ў новай інфармацыйнай і культурнай прасторы. Калі мы хочам годнага будучага для сваёй краіны заўтра, сёння, павінна быць вырашана адна з найважнейшых праблем — выхаванне цікавасці да гісторыі роднага краю, паважлівага стаўлення да культуры свайго і іншых народаў. Улічваючы гэта, у школах горада ўведзены курс «Полацказнаўства», які выхоўвае павагу да нашых вытокаў, да роднай зямлі, яе прыродных асаблівасцяў і паданняў, да спрадвечных заняткаў продкаў, развівае цікавасць да вывучэння краю. У дапамогу адукацыйнага працэсу створана праграма «Мой горад — частiчка Радзімы». У бібліятэцы, якая актыўна займаецца краязнаўчай працай, адбываецца выхаванне чалавека праз гісторыю сям’і, горада, краю, выхоўваецца густ, уменне шанаваць прыгожае. На прыкладзе роднага горада, пасёлка, вёскі бібліятэкар можа паказаць, як лёс ўсёй краіны ў цэлым праламляецца ў гісторыі асобна ўзятага населенага пункта ці краю, паказаць пераемнасць пакаленняў, сабраўшы апавяданні і ўспаміны пра сямейныя дынастыі. У сілах работнікаў бібліятэк паказаць, што гісторыя краіны пішацца і ў самых маленькіх кутках Беларусі. У бібліятэцы кожны чытач можа і павінен зразумець адну простую думку — цэлы свет нельгапазнаць, не ведаючы свайго краю.

Наш адрес: ул. Мариненко, 42

Телефон: 43-19-98

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий