Весёлые «Валентинки»

12 февраля. Напярэдадні Дня святога Валянціна ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы былі праведзены майстар-класы па вырабе «Вясёлых валянцінак».

Напярэдадні Дня святога Валянціна для вучняў 4-х класаў сярэдніх школ №6 і №8 у Майстар-класы па вырабе «Вясёлых валянцінак»дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы былі праведзены майстар-класы па вырабе «Вясёлых валянцінак». Спачатку бібліятэкар Святлана Спірыдовіч распавяла дзецям гісторыю пра тое, дзе, як і калі ўзнікла гэтае свята. Потым пазнаёміла з рознымі відамі святочных паштовак і сувеніраў. І далей прапанавала зрабіць паштоўку ў выглядзе божай кароўкі. Па гатовых щаблонах хлопчыкі і дзяўчынкі выразалі дэталі для паштоўкі: аснову-сэрцайка, галоўку, вусікі і кропачкі-сэрцайкі. Усе элементы акуратна склейваліся і прымацоўваліся на кардон. Працавалі ўсе з захапленнем і агеньчыкам. У канцы занятку была зроблена агульная фатаграфія з святочнымі «валянцінкамі».

Майстар-класы па вырабе «Вясёлых валянцінак»

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий